«...І вось у гэты час, час надышоўшай восені 1941 года, у апошніх чыслах верасня месяца, у адным з раёнаў часова акупіраванай немцамі Савецкай Беларусі, сярод глухіх гушчароў пухавіцкіх лясных масіваў жменька адважных патрыётаў Радзімы афіцыйнай клятвай, афіцыйным запісам стварыла ядро будучай партызанскай брыгады «Полымя». Гэта была іскрынка, якой наканавана было разгарэцца ў полымя. Пяць сталінскіх бясстрашных бальшавікоў, пяць адданых душой і целам воінаў Савецкай Радзімы ў складзе: тт. Філіпскіх Я.Ф., Мальцава С.І., Красільнікава В.А., Мелехава М.Я. (загінуў), Філаценкі Ф.Я. і Калнагорава М.Ф., нягледзячы ні на якія каварна-хітрыя прыёмы ворага, ні на якія нягоды – ні на голад, ні на холад, пагарджаючы небяспекай варожага тылу, пражываючы ў таежных зарасніках лясных кварталаў, – вырашылі, што яны «цвёрда ўпэўнены ў перамозе нашага народа над нахабным ворагам». Адарваныя ад сваёй роднай Чырвонай Арміі, ізаляваныя далёкім фронтам ад Савецкай Радзімы, мужныя патрыёты не ўпалі духам. Наадварот, каб падтрымаць веру ў перамогу свайго народа, яны пастанавілі: у выпадку, хто з іх здрадзіць указанаму дагавору, як здраднік Радзімы падлягае знішчэнню».