Из обращения народного поэта БССР Янки Купалы к белорусскому народу (фрагмент из листовки «Смерть фашистским оккупантам!», 1942 год):
«Ніколі, мой народзе, ты не схіляў галавы перад тым, хто калі-небудзь імкнуўся заняволіць цябе. Бацькі, дзяды і прадзеды нашы заўседы былі слаўнымі змагарамі супраць няволі…
У цяжкія хвіліны нашага жыцця мы мужна зносілі бяду і гора, але не гнулі плеч у пакоры…
Але ў наш светлы дом уварваўся чужынец, бесчалавечны гад, які жыве не імкненнем да брацтва і дружбы, а звярынай прагнасцю таптаць сабе пад ногі ўсё, што створана ў людзях, для людзей, для чалавека…
І ў гэты час расплаты з ворагам вы павінны памятаць, што святы абавязак наш перад Радзімай – яшчэ больш як калі помсціць ворагу без канца і без меры…
Жыві, родная беларуская зямля! Час вызвалення блізак! Блізак час, калі зноў мы збярэмся ў шчасці і радасці вялікай сваёй сям'ёй на роднай зямлі, для вялікай працы аднаўлення і творчасці».