7
Іх пісалі ўсюды, дзе маглі, у зямлянках, у перапынках між баямі – на шпалерах, у вучнёўскіх сшытках, канцылярскіх кнігах…

Рукапісныя партызанскія часопісы захоўвалі з важнымі дакументамі і старанна напаўнялі фактамі разам з апавяданнямі пра быт, бітвы, герояў. Самаробныя «кнігі» ажыўлялі малюнкамі і нязменным гумарам. Перадаючы з рук у рукі, іх чыталі для падняцця духу з надзеяй на хуткую перамогу.
СТАРОНКА
«У 7 гадзін раніцы трэск кулямётнай чаргі падняў па трывозе ўвесь атрад. Усе занялі свае месцы... Кулямётчык падаў пароль «Затвор 2», адказ той жа, пароль не сышоўся... настала вырашальная мінута, гэта паўза, пасля якой павінен разгарэцца бой...»
780 ДЗЁН У ТЫЛЕ ВОРАГА.
10-Я ЖУРАВІЦКАЯ БРЫГАДА
2 кастрычніка 1943 года партызаны 265-га атрада 10-й Журавіцкай брыгады Гомельскай вобласці ўступілі ў свой апошні бой. Камісар Карп Міхайлавіч Драчоў эмацыянальна апісаў гэту падзею ў дзённіку «780 дзён у тыле ворага».
Сакавік 1943-га – за паўгода да бітвы... Драчоў збірае 10 байцоў і перабіраецца ў раён на ўсход ад Дняпра. Разам з ротай Ігната Максімавіча Дзікана гэта група знішчае ўмацаваную паліцэйскую кропку ў Гарадцы і забяспечвае ў гэтым раёне базу для масавага партызанскага руху. З таго часу 265-ы атрад пастаянна папаўняецца байцамі і праз паўтара месяца ўжо ўваходзіць у склад 10-й Журавіцкай брыгады.
«Штодзень ішлі ў атрад са зброяй і без зброі, моладзь, дарослыя і дзяўчаты».

Фрагмент з часопіса «Ворошиловец» 265-га партызанскага атрада, 1943 год
Сямейны лагер. Фота БЕЛТА
За час існавання 10-й Журавіцкай брыгады нязменнымі камісарамі яе былі – Ігнат Максімавіч Дзікан і Карп Міхайлавіч Драчоў.
К.М.Драчоў. Фота з архіва музея
«На чале партызанскага атрада пешшу ідзе сам камандзір – Карп Міхайлавіч Драчоў. Гэта сярэдняга росту чалавек гадоў 45-ці… Простага характару з адбіткам суровага гонару. Ёсць чым яму ганарыцца...»

Фрагмент з часопіса «Ворошиловец» 265-га партызанскага атрада, 1943 год
Пагоны І.М.Дзікана
Фуражка І.М.Дзікана
Папаха І.М.Дзікана
І.М.Дзікан. Фота з архіва музея
Пад кіраўніцтвам камісара Ігната Максімавіча Дзікана 10-я Журавіцкая брыгада паклала пачатак магутнаму партызанскаму руху ў Гомельскай вобласці. За выдатныя арганізатарскія здольнасці і баявыя заслугі 16 верасня 1943 года Пастановай СНК СССР яму прысвоілі званне генерал-маёра. З кастрычніка 1943 года ён займаў пасаду начальніка опергрупы Беларускага штаба партызанскага руху пры Ваенным савеце Беларускага (1-га Беларускага) фронту.
«Он к сердцам умел найти дорогу,
Тропами неведомыми шел.
И казалось, что в огонь и в воду
По его приказу каждый бы пошел...»


Фрагмент верша «Генерал-майор Дикан» з часопіса 10-й Журавіцкай брыгады «Народный мститель», 1943 год
Фота з архіва музея
Вясной 1943 года 110 байцоў былі ўзяты ў кальцо. Сілы былі няроўныя: фашыстаў было ў дзясяткі разоў больш, чым партызан… Каменскі бой – адна з самых яркіх старонак баявой гісторыі 265-га атрада.
«Здраднікі былі забяспечаны гарматамі, бронемашынамі, дзясяткамі мінам ётаў і кулямётаў. Група Драчова вытрымала 10 бязлітасных атак ворага, якія доўжыліся цэлы дзень, разбіла фашыстаў і выйшла з акружэння. Таварыш Драчоў у гэтым баі падаваў асабісты прыклад храбрасці і мужнасці».

Фрагмент з часопіса «Ворошиловец» 265-га партызанскага атрада, 1943 год
«Бой внезапный, с неравною силой,
Нам пришлося тогда одержать.
Миномет, пулеметы все к бою,
Фрицы в панике стали бежать…»

Фрагмент верша з часопіса «Ворошиловец» 265-га партызанскага атрада, 1943 год
Нягледзячы на складаныя баявыя ўмовы і знясільваючыя аперацыі, заўсёды знаходзілася месца творчасці. «Скончылася лета 1943 года. Настала восень. Птушкі сабіраліся ў чароды, каб паляцець у цёплыя краі. Не чуваць у лесе салаўінай песні. Але барацьба з ворагам не спынялася», – хроніка баёў у рукапісным часопісе атрада пераплятаецца з лірыкай і гумарам.
«У чэрвені 1941 г. Гітлер захапіўся поспехамі вайны. Прыйшоўшы ў сваю рэйхсканцылярыю, стаў перад сваім партрэтам і пытаецца: скажы, Адольф, што з табой будзе цераз 2–3 гады? Яму партрэт адказаў: мяне здымуць, а цябе павесяць».

«Выпадак з Гітлерам» з часопіса «Ворошиловец» 265-га партызанскага атрада, 1943 год
«До родимой, до границы Быстро, без оглядки
Удирают ныне фрицы, Лишь сверкают пятки.
Далеко им до границы И кругом – засады.
Задают активно фрицам Спереду и сзаду».

Фрагмент верша «И в хвост и в гриву» з часопіса 10-й Журавіцкай брыгады «Народный мститель», 1943 год
Фота з архіва музея
Яму ўсяго 18 гадоў. На баявым рахунку Мікалая Захарошкі – дзясяткі забітых немцаў і здраднікаў. «Да вайны ён, уласна кажучы, не меў сваёй аўтабіяграфіі: вучоба ў школе – вось і ўсё. Гэтак жа як сотні тысяч іншых дзяцей. Яму не было і шаснаццаці гадоў, калі ён упершыню пачуў неверагодны гул гармат», – такіх біяграфій дзясяткі у рукапісным часопісе брыгады.
«Камсамолец-падрыўнік Ключнікаў Уладзімір асабіста сам пусціў пад адхон 8 варожых эшалонаў… Разведчык-камсамолец Алешкін Аляксей сваім агнём адбіў у праціўніка станковы кулямёт… Камсамолец-кулямётчык партызанскага атрада імя Фрунзэ Душынаў Іван у час блакіроўкі атрада карнікамі мужна прыкрываў адход атрада ад 200 наступаючых карнікаў».

Фрагмент з часопіса 10-й Журавіцкай брыгады «Народный мститель», 1943 год
У пачатку восені 1943-га савецкае радыё ўсё часцей прыносіла радасныя навіны з фронту. Чырвоная Армія гнала ворага на Захад. 10-я Журавіцкая брыгада ішла за Сож, каб аб'яднацца з савецкімі войскамі.
«Вакол нас знаходзілася чорная зграя фашыстаў. Па ўсіх дарогах яны адыходзілі на захад, за Сож, «на хаус, да маткі», мармыча германскі салдат, пазіраючы на захад. Але многія з іх знаходзяць магілы на палях і ў лясах Беларусі. Мы ўсяляк перашкаджаем руху праціўніка, нападаючы на іх абозы, і гатовы былі адбіць усялякі напад на нас…»

Фрагмент расказа «Апошнія дні ў лесе» з часопіса «Ворошиловец» 265-га партызанскага атрада, 1943 год
Партызаны ўдакладняюць план аперацыі. Фота БЕЛТА
2 кастрычніка 1943 года 265-ы атрад уступіў у апошні бой.
«2 кастрычніка 1943 года – дзень, які надоўга застанецца ў нашай памяці: у гэты дзень наша партызанская брыгада злучылася з войскамі Чырвонай Арміі».

Фрагмент з часопіса 10-й Журавіцкай брыгады «Народный мститель», 1943 год
«З партызанскай заставы падаецца апошні папераджальны голас, пасля чаго павінен гаварыць кулямёт… І раптам, ніадкуль, Савецкая Чырвоная Армія. Ура, давай сюды, свае сустрэліся са сваімі! Прыйшла доўгачаканая вызваліцельніца… Гэта быў апошні вельмі ўдалы бой…»

Фрагмент з дзённіка К.М.Драчова «780 дзён у тыле ворага»
Пасля злучэння партызан з войскамі ў рады Чырвонай Арміі перайшло 418 байцоў і камандзіраў, загартаваных у баях з фашыстамі. За баявыя подзвігі камандаванне прадставіла да ўрадавай узнагароды 100 чалавек.
Часопіс «Ворошиловец» 265-га партызанскага атрада, 1943 год
Любое выкарыстанне альбо капіраванне матэрыялаў або падборкі матэрыялаў сайта, элементаў дызайну і афармлення дапускаецца толькі з дазволу праваўладальнікаў і толькі са спасылкай на крыніцу: www.belta.by
© Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2018
© Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 2018
Left
Right