9
Іх пісалі ўсюды, дзе маглі, у зямлянках, у перапынках між баямі – на шпалерах, у вучнёўскіх сшытках, канцылярскіх кнігах…

Рукапісныя партызанскія часопісы захоўвалі з важнымі дакументамі і старанна напаўнялі фактамі разам з апавяданнямі пра быт, бітвы, герояў. Самаробныя «кнігі» ажыўлялі малюнкамі і нязменным гумарам. Перадаючы з рук у рукі, іх чыталі для падняцця духу з надзеяй на хуткую перамогу.
СТАРОНКА
У 1941 годзе воінская часць, у якой Яўген Філіпскіх служыў інструктарам прапаганды, трапіла ў акружэнне. З нешматлікай групы чырвонаармейцаў, якія беспаспяхова спрабавалі прабіцца цераз лінію фронту, ён арганізаваў атрад. Тады ніхто не мог сабе ўявіць, што пяць бясстрашных бальшавікоў, пяць адданых воінаў Савецкай Радзімы стануць ядром будучай партызанскай брыгады, якая ператворыцца ў магутнае баявое злучэнне…
ЛЕГЕНДАРНЫ КАМАНДЗІР ФІЛІПСКІХ
І ЯГО БАЙЦЫ
У лістападзе 1943 года ў руках начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху генерал-лейтэнанта Панцеляймона Панамарэнкі апынуўся зборнік «2 гады барацьбы», прысвечаны двухгоддзю партызанскай брыгады «Полымя». Яе байцы змагаліся з ворагам у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Гэта рукапіснае выданне ўяўляе сабой арыгінальную форму справаздачы аб жыцці, баявой дзейнасці і творчасці «народных мсціўцаў». Новая серыя «Партызанскага летапісу» прысвечана байцам брыгады і яе легендарнаму камандзіру – Герою Савецкага Саюза Яўгену Фёдаравічу Філіпскіх.
Нягледзячы на першапачатковыя няўдачы Чырвонай Арміі, байцы не разгубіліся: у першым сваім службовым дакуменце – пратаколе пад нумарам 1, яны адлюстравалі рэальнае разуменне сітуацыі на фронце і выразна сфармулявалі свае мэты і задачы.
Члены групы былі настроены на жыццё і барацьбу па самым суровым законе ваеннага часу, які стаў аднолькавым для ўсіх: «У выпадку, калі хто з нас здрадзіць указанаму ўгавору, ён як здраднік падлягае знішчэнню...» (Пункт 3 пратакола №1).
Фота з архіва музея
«...І вось у гэты час, час надышоўшай восені 1941 года, у апошніх чыслах верасня месяца, у адным з раёнаў часова акупіраванай немцамі Савецкай Беларусі, сярод глухіх гушчароў пухавіцкіх лясных масіваў жменька адважных патрыётаў Радзімы афіцыйнай клятвай, афіцыйным запісам стварыла ядро будучай партызанскай брыгады «Полымя». Гэта была іскрынка, якой наканавана было разгарэцца ў полымя. Пяць сталінскіх бясстрашных бальшавікоў, пяць адданых душой і целам воінаў Савецкай Радзімы ў складзе: тт. Філіпскіх Я.Ф., Мальцава С.І., Красільнікава В.А., Мелехава М.Я. (загінуў), Філаценкі Ф.Я. і Калнагорава М.Ф., нягледзячы ні на якія каварна-хітрыя прыёмы ворага, ні на якія нягоды – ні на голад, ні на холад, пагарджаючы небяспекай варожага тылу, пражываючы ў таежных зарасніках лясных кварталаў, – вырашылі, што яны «цвёрда ўпэўнены ў перамозе нашага народа над нахабным ворагам». Адарваныя ад сваёй роднай Чырвонай Арміі, ізаляваныя далёкім фронтам ад Савецкай Радзімы, мужныя патрыёты не ўпалі духам. Наадварот, каб падтрымаць веру ў перамогу свайго народа, яны пастанавілі: у выпадку, хто з іх здрадзіць указанаму дагавору, як здраднік Радзімы падлягае знішчэнню».
У далейшым тэкст пратакола стаў правобразам прысягі беларускага партызана:
«Я, грамадзянін Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, верны сын гераічнага беларускага народа, прысягаю і не пашкадую ні сіл, ні самога жыцця для справы вызвалення майго народа ад нямецка-фашысцкіх катаў і захопнікаў і не складу зброі да таго часу, пакуль родная беларуская зямля не будзе ачышчана ад нямецка-фашысцкай погані.

Я клянуся строга і няўхільна выконваць загады сваіх камандзіраў і начальнікаў, строга захоўваць ваенную дысцыпліну і берагчы ваенную тайну.

Я клянуся за спаленыя гарады і вёскі, за кроў і смерць нашых жонак, дзяцей, бацькаў і маці, за здзекі і насілле над маім народам жорстка помсціць ворагу і, не спыняючыся ні перад чым, заўсёды і ўсюды смела, рашуча, адважна і бязлітасна знішчаць нямецкіх акупантаў.

Я клянуся ўсімі шляхамі і сродкамі дапамагаць Чырвонай Арміі паўсюль знішчаць нямецкіх катаў і гэтым самым садзейнічаць хутчэйшаму і канчатковаму разгрому крывавага фашызму.

Я клянуся, што хутчэй загіну ў жорсткім баі з ворагам, чым аддам сябе, сваю сям'ю і беларускі народ у рабства крываваму фашызму.

Словы маёй свяшчэннай клятвы, сказанай перад маімі таварышамі партызанамі, я замацоўваю ўласнаручным подпісам і ад гэтай клятвы не адступлю ніколі.

Калі па сваёй слабасці/баязлівасці або па злой волі я парушу сваю прысягу і здраджу інтарэсам народа, няхай памру я ганебнай смерцю ад рук сваіх таварышаў».
Час ішоў: «...Адзін за адным збіраліся патрыёты Савецкай Радзімы ў баявую групу тав. Філіпскіх. Адзін за адным прыносілі з сабой зброю, боепрыпасы і, не маючы ніякіх сувязей з Чырвонай Арміяй, кіруючыся толькі абавязкам высокай свядомасці перад Радзімай, браліся за баявыя справы. Раслі рады народных мсціўцаў, пачыналі расці і баявыя справы...»
Бацька і сын – партызаны. 1944 год. Фота БЕЛТА
Партызаны прымаюць прысягу. 1943 год. Фота БЕЛТА
Народная падтрымка стала асноўнай апорай беларускіх партызан:
«...Народ жа, які стагнаў пад прыгнётам акупантаў, радаваўся і яшчэ энергічней пачынаў дапамагаць героям-партызанам усім, чым толькі мог: народ нёс зброю, боепрыпасы, ежу і адзенне; народ вёў агентурную разведку і даваў праваднікоў; народ стаў усё больш і больш адсылаць у рады партызан сваіх лепшых людзей. Так пачаліся правільныя палітычныя ўзаемаадносіны паміж партызанамі і насельніцтвам».
Маці праводзіць сына ў партызаны. 1943 год. Фота БЕЛТА
Калі з Масквы прыйшла прывітальная ўрадавая тэлеграма, у якой паведамлялася, што камандзір атрада «Полымя» Філіпскіх, камісар Шклярык і некалькі партызан за паспяховыя баявыя аперацыі ўзнагароджаны высокімі баявымі ўзнагародамі, радасці не было канца. Партызаны зразумелі, што ў сталіцы іх ведаюць і цэняць:
«...Цяпер было зразумела ўсім, партызанам і насельніцтву, што Масква-матухна помніць і ведае партызан. Цэніць і паважае іх баявыя намаганні. І нездарма цяпер знакаміты народны рух, які праявіўся ў партызанскай барацьбе супраць фашыстаў, для агульнай карысці службы па разгроме фашыста мэтанакіроўваецца адзінымцэнтралізаваным кіраўніцтвам. Атрымаўшы ўзнагароду Урада, атрад, які дзейнічае ў складзе партызанскай брыгады «За Радзіму», так энергічна ўзяўся за актыўную баявую дзейнасць, так разгарнуў сваю баявую ініцыятыву, што яго баявыя месячныя паказчыкі далі права значна апярэдзіць іншыя атрады брыгады…»
Так нешматлікая дыверсійная група ператварылася ў самастойную баявую партызанскую брыгаду:
«26 чэрвеня 1943 года партызанскі атрад «Полымя», які меў на гэты час лепшыя з брыгады баявыя поспехі, добра з'яднаны калектыў партыйна-камсамольскай арганізацыі, у адпаведнасці з генеральнымі ўказаннямі тав. Сталіна і Цэнтральнага штаба партызанскага руху рашэннем Міжраённага падпольнага камітэта КП(б)Б па Мінскай зоне сфарміраваны ў самастойна дзеючую партызанскую брыгаду «Полымя» ў складзе атрадаў: «Полымя», «Слава», «Перамога» і атрада імя Чапаева… Маленькая дыверсійная групка «Полымя» вырасла ў заслужаную перад Радзімай партызанскую брыгаду – «Полымя»…
Сцяг
Атрады брыгады ўзяліся за справу: рыхтаваліся годна сустрэць другую гадавіну стварэння «касцяка» свайго фарміравання, спаборнічаючы ў падрыве эшалонаў ворага. За 15 дзён да свята – «Дня брыгады» – кожны атрад узяў на сябе абавязацельства пусціць пад адхон па тры варожыя эшалоны. Вынікі ўражваюць:
1. Выпушчана баявых лісткоў 15,
2. Часопісаў 1,
3. Праведзена дакладаў у атрадзе 6,
4. Праведзена гутарак у атрадах 20,
5. Праведзена індывідуальных гутарак 48,
6. Зводкі Саўінфармбюро штодзень,
8. Праведзена сходаў у вёсцы 52,
9. Адпраўлена зводак у вёску і гарніз. 5400,
10. Адпраўлена зваротаў да насельніцтва 210,
11. Адпраўлена зваротаў да народнікаў і паліцыі 840,
12. Размеркавана раённай газеты «Партизан Белоруссии» 1520,
13. Размеркавана лістовак на замежных мовах 31,
14. Размеркавана цэнтральных газет 210.

Актыўная работа вялася па агітацыі і інфармаванні асабовага складу брыгады і мясцовага насельніцтва аб стане спраў на фронце і ў тыле. Гэта добра відаць на прыкладзе вераснёўскай справаздачы 1943 года:
Баявыя вынікі народных мсціўцаў, якія праявілі сябе ў баявых аперацыях, гавораць самі за сябе:
Імёны загінулых назаўсёды застануцца ў памяці:
«Пройдуць гады, ваенная навала ўціхне, вораг будзе знішчаны. А над загінулымі таварышамі, над іх вечнай брацкай магілай і людзі, і вятры, і птушкі будуць пець партызанскую песню:
Прощай товарищ, храбрый воин,
Пусть пронесется злой буран:
Высокой почести достоин
Наш храбрый, красный партизан».
Дзейнічаючы па ўсіх правілах ваеннай навукі і маючы добра наладжаную разведку, партызаны брыгады пад кіраўніцтвам Яўгена Філіпскіх правялі больш за 140 дыверсій на ўчастках чыгункі Мінск–Асіповічы. У перыяд «рэйкавай вайны», у жніўні 1943 года, атрадамі брыгады было падарвана больш за 1,5 тыс. рэек. Былі знішчаны дзясяткі мастоў на шашы Мінск–Магілёў і Мінск–Бабруйск. 2 ліпеня 1944 года сумесна з воінамі 65-й арміі 1-га Беларускага фронту брыгада «Полымя» вызваліла Мар'іну Горку. У жніўні 1944 года Яўген Філіпскіх быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
У гады ваеннага ліхалецця вершы і песні набылі незвычайную значнасць. Іх пісалі нават тыя, каму ў звычайны час ніколі не прыходзіла ў галаву займацца такім заняткам. Як ніколі знаходзіліся трапныя словы, каб дакладна і пераканаўча расказаць пра думкі і пачуцці простага чалавека на партызанскай вайне.
У паэме партызана П.Лаўрова «Полымя» камбрыг Філіпскіх характарызуецца па-народнаму коратка:

Взять полковника, парень простой,
Партизанский тип командира.
Он спокоен – советский герой,
Через битву желающий мира.
У паэме з эмацыянальнай непасрэднасцю прадстаўлены вобразы і іншых камандзіраў і байцоў:
Пасля вайны Яўген Фёдаравіч скончыў Вышэйшую школу пры ЦК КП(б)Б, працаваў загадчыкам транспартнага аддзела Мінскага абкама партыі. Але лёс, на жаль, адмераў яму вельмі кароткі тэрмін – ён памёр летам 1953 года, у няпоўныя трыццаць дзевяць гадоў, і быў пахаваны на ваенных могілках беларускай сталіцы… У нашым выпуску мы прадстаўляем прадметы ваеннай амуніцыі героя, што паступілі ў музейныя фонды з сямейнага архіва ў кастрычніку 1953 года:
Асабістыя рэчы Я.Ф.Філіпскіх
У аглядзе гэтага ўнікальнага нумара часопіса справядлівым будзе зрабіць акцэнт і на яго мастацкай значнасці: амаль кожная старонка дае нам вобразнае адлюстраванне гісторыі партызанскай вайны брыгады «Полымя». Партызанскія мастакі заўсёды былі разам са сваімі героямі, разам хадзілі на заданні, мініравалі дарогі, узрывалі масты, грамілі варожыя гарнізоны, тэматыку іх творчасці падказвала сама барацьба і жыццё ў тыле ворага. Прадстаўлены рукапісны часопіс «Полымя» аформлены двума вядомымі беларускімі мастакамі – Уладзімірам Паўлавічам Сухаверхавым і Соф'яй Дзмітрыеўнай Лі. У тэхніцы акварэлі, гуашы і простым алоўкам беларускія жывапісцы сумесна выканалі больш за сто ілюстрацый розных відаў і жанраў. Асабліва ўражвае партрэтная галерэя партызан, выкананая на высокім прафесійным узроўні У.П.Сухаверхавым.
Зямлянка камбрыга Філіпскіх
«...но довольно писать,
Ведь стихи не отрядные списки.
Надо только одно лишь сказать:
Хороши патриоты Филипских...»
Рукапісны партызанскі часопіс «Партызанская брыгада «Полымя». 2 гады барацьбы», 1943 год
Любое выкарыстанне альбо капіраванне матэрыялаў або падборкі матэрыялаў сайта, элементаў дызайну і афармлення дапускаецца толькі з дазволу праваўладальнікаў і толькі са спасылкай на крыніцу: www.belta.by
© Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2018
© Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 2018
Left
Right